viasna on patreon

Адміністрацыя прэзідэнта не дала адказу на зварот грамадзян аб узнагароджанні Ярмошынай медалём “Герой Беларусі”

2013 2013-03-12T12:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру з нагоды парушэння Закона “Аб зваротах грамадзян”. Ён разам з іншымі магілёўцамі накіраваў калектыўны зварот у Адміністрацыю прэзідэнта яшчэ 21 студзеня, аднак адказу адтуль ён не атрымаў дагэтуль.

У сувязі з парушэннем Закона Паўлоўскі просіць Генеральную пракуратуру знайсці вінаватых у дапушчаных парушэннях і прыцягнуць іх да адказнасці, аб чым хоча быць пісьмова ўведамлены.

Нагадаем, што 21 студзеня 13 магілёўцаў падпісалася пад зваротам на адрас Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай прызначыць старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай медаль “Герой Беларусі” за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і яе подзвігі ў арганізацыі выбараў усіх узроўнеў, якія дазволілі перамагчы патрэбным кандыдатам у першым туры, што здолела сэканоміць бюджэту краіны вельзарныя грашовыя сродкі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства