Гарадзенскія ўлады не дазволілі правесці мітынг 19 сакавіка
https://spring96.org/be/news/6176
2007
2007-03-14T10:00:00+0200
2007-03-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правесьці мітынг у Горадні не дазволілі/ Сёньня кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін атрымаў адмоўны адказ наконт мітынгу 19 сакавіка. Заяву ён падаваў разам з двума іншымі актывістамі партыі, паведамляе Радыё Свабода.
У гарвыканкаме паведамілі: намаганьнямі заяўшчыкаў немагчыма нармальна арганізаваць мерапрыемства і гарантаваць на ім бясьпеку грамадзянаў, таму ўлады не дазваляюць правесьці мітынг.
Кіраўнік незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі мяркуе: улады спалохаліся, што на мітынг прыйдуць прадпрымальнікі, каб выказацца аб сваіх праблемах. Ён лічыць падставу фармальнай, паколькі гарантаваць бясьпеку — гэта задача міліцыі, а не саміх арганізатараў.