viasna on patreon

Пад пагрозай закрыцьця апынулася адна з самых буйных міжнародных арганізацыяў краіны – аб’яднаньне “Дапамога дзецям Чарнобыля”

2007 2007-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла belngo.info, ад дабрачыннага аб’яднаньня “Дапамога дзецям Чарнобыля” мытныя органы запатрабавалі рэкордную суму штрафа памерам у 200 тысячаў еўра. Аднак арганізацыя ня мае такіх сродкаў.

Пад пагрозай закрыцьця апынулася адна з самых буйных міжнародных арганізацыяў краіны – аб’яднаньне “Дапамога дзецям Чарнобыля”. Гэтак сталася ў выніку штрафа, які наклалі мытныя ворганы на дабрачынную структуру. Памер штрафа складае 330 мільёнаў беларускіх рублёў. Апроч гэтага, арганізацыя мусіць выплаціць яшчэ 100 мільёнаў рублёў за ўтылізацыю сапсаваных прадуктаў, якія з-за ўмяшальніцтва мытнікаў не дайшлі ў забруджаныя радыяцыяй раёны Гомельшчыны. Таксама да канчатковай сумы спагнаньня дадаецца аплата арэнды складоў, дзе знаходзіліся прадукты. Па агульных падліках аб’яднаньне мусіць заплаціць дзяржаве рэкордны для грамадзкіх арганізацыяў штраф – 200 тысячаў эўра.

Нагадаем, яшчэ год таму аб’яднаньне “Дапамога дзецям Чарнобыля” атрымала гуманітарны груз вагой 433 тонны, прывезены італьянцамі, немцамі і бэльгійцамі. Аднак супрацоўнікі мытні вырашылі ўзважыць гуманітарную дапамогу і праверыць 100 тонаў грузу. Пры гэтым было дагледжана 50 тонаў асабістых пасылак, якія мытнікамі не былі прызнаныя асабістымі.

Трэба зазначыць,“Дапамога дзецям Чарнобыля” – адна з буйных дабрачынных арганізацыяў, якая дзейнічае на тэрыторыі Беларусі з 1991 года. За гэты час аб’яднаньне аказала дапамогу жыхарам забруджаных радыяйцыяй раёнаў у памеры больш за 20 мільёнаў эўра. А таксама адправіла на лячэньне за мяжу адправіла каля 100 тысячаў дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства