viasna on patreon

У Віцебску пададзеная заяўка на акцыю ў гонар Кастуся Каліноўскага. Адказу ўладаў няма

2013 2013-03-06T09:54:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziarzhaucau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Сябар Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў  падаў у Віцебскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 10 сакавіка вулічнага шэсця, каб  публічна адзначыць 150-я ўгодкі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

На вечар 5 сакавіка адказу ад уладаў так і не было, хаця паведаміць пра сваё рашэнне яны мусяць не менш як за 5 дзён да меркаванай акцыі.

Заяўка пададзена ў гарвыканкам, бо менавіта гэтая структура прыняла рашэнне, якое рэкламентуе парадак  зваротаў ад патэнцыйных аганізатараў. Так, рашэнне гарвыканкаму «Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у горадзе Віцебску» абавязвае арганізатараў мерапрыемстваў далучаць да заявак яшчэ й дамовы  з прадпрыемствам «Віцебская гарадская ЖКГ», Упраўленьнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму  і Віцебскай гарадзкой цэнтральнай паліклінікай.

 Каб выканаць усе гэтыя ўмовы, Ян Дзяржаўцаў загадзя накіраваў у названыя вышэй арганізацыі і установы  свае прапановы аб заключэнні дамоваў. Але  станоўчы адказ атрымаў толькі ад камунальнай службы.

Галоўны ўрач  Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Станіслаў Цітовіч адмовіў актывісту, спаслаўшыся на сезонны ўздым захворванняў і  вялікую нагрузку на "хуткую дапамогу".

 Намеснік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Віцаблвыканкаму Ігар Скарыновіч напісаў пра адмову ад аховы масавай акцыі, бо маршрут вулічнага шэсця, на ягоную думку, не адпавядае закону «Аб масавых мерапрыемствах». Але  ніхто не пытаўся асабістага меркавання міліцэйскага начальніка: рабіць высновы пра адпаведнасць ці неадпаведнасць заканадаўству мусіць орган улады, які дае, або не дае дазвол на правядзенне акцыі. Ад міліцыянтаў патрабавалася зусім іншае – ахова правапарадку…

"Я прыклаў да свае заяўкі толькі дамову з камунальнымі службамі. Замест іншых дамоваў прыклаў адказы з адпаведных структур. Няхай у гарвыканкаме ведаюць, як працуюць асобы, якія мусяць спрыяць рэалізацыі маіх грамадзянскіх правоў, у тым ліку права на публічнае выказванне грамадскай думкі. Але, падобна, чыноўнікі самі не спяшаюцца выконваць патрабаванні закону, не кажучы ўжо пра правы асобы: да акцыі засталося 5 дзён, а адказу з гарвыканкаму дагэтуль няма", -- кажа Ян Дзяржаўцаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства