viasna on patreon

Міжнародная няўрадавая арганізацыя “Чалавецтва ў дзеяньні” запрашае студэнтаў з Беларусі да ўздзелу у праграме студэнцкага абмену па тэматыцы – правы чалавека і меньшасьцяў

2007 2007-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная няўрадавая арганізацыя “Чалавецтва ў дзеяньні” паведаміла аб тым, што студэнты з Беларусі могуць падаваць заяўкі на конкурсны адбор у праграму студэнцкага абмену. Тэматыка праграмы – правы чалавека і меньшасьцяў. У праграме могуць браць удзел студэнты, якія скончылі ня меней 2-х курсаў і лёгка прыстасоўваюцца да новых умоваў.

Першы этап праграмы адбудзецца з 1 па 5 чэрвеня ў Бэрліне. На працягу першых двух тыдняў для ўдзельнікаў праграмы будуць наладжаныя лекцыі грамадзкіх дзеячоў, палітыкаў, акадэмічных экспэртаў. Наступныя 2 тыдні ўдзельнікі будуць займацца ў малых групах. Заключны 7-дзённы этап будзе праведзены ў ЗША – для часткі ўдзельнікаў увосень у Нью-Ёрку, для часткі – узімку ў Вашынгтоне. Арганізатары праграмы забясьпечваюць яе ўдзельнікам кошт праезду і пражываньня.

“Чалавецтва ў дзеяньні” (Humanity in Action, HiA) прапануе студэнтам наведаць www.humanityinaction.org і азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй. Тэрміны падачы заявак, якія пазначаныя там, ужо прайшлі, але арганізатары паведамілі, што для студэнтаў з Баўгарыі, Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Польшчы, Румыніі і Ўкраіны гэты тэрмін адкрыты да 21 сакавіка. З запытаньнем аб інфармацыі і блянку заяўкі можна таксама зьвярнуцца на адрасы germany@humanityinaction.org ці r.ohliger@humanityinaction.org - у Бэрліне каардынацыю ажыцьцяўляе супрацоўнік праграмы Рэйнэр Охлігер, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства