viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-02-26T09:50:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” – пра лёс Андрэя Гайдукова, якому адмаўляюць у доступе да адваката; умоўна-датэрміновае вызваленнне ўдзельніка Плошчы 2010 Андрэя Пазняка; прысуды віцебскім актывістам Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку; арышты сябраў “Еўрапейскага дзеяння”.

У “Падзеі тыдня” – пра перашкоды ў адзначэнні Міжнароднага дня роднай мовы, якія чыніліся ўладамі ў розных беларускіх гарадах. Хоць былі і даволі паспяховыя акцыі.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – праваабаронца Раіса Міхайлоўская, якая на мінулым тыдні атрымала прэмію імя Юрыя Захаранкі "Рыцар году".

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта IQ48, трансляцыя канцэрта з удзелам якога ў эфіры “8 канала” 17 лютага ў межах праекта «Бульбокс-Live» была забаронена.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2013-09/2013-02-26_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства