Дзень Волі пад знакам вызвалення палітычных вязняў
Дзень Волі, які сёлета плануецца адзначыць 24 сакавіка, пройдзе пад знакам 95-ці гадовага юбілею ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 150 год год паўстання Катуся Калінлўскага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Пра гэта было абвешчана 25 лютага на прэсавай канферэнцыі, якую правялі прадстаўнікі аргкамітэту святкавання.
“Адной з мэтаў, запланаваных на гэты дзень мерапрыемстваў, з’яўляецца дэманстрацыя ўсім беларусам і ўсяму свету, што ў Беларусі ёсць твсячы людзей, хто не выпускае са сваіх рук бел-чырвона-белы сцяг і працягвае змаганне за свабоду і незалежнасць”, - падкрэсліў лідэр “ЕўраБеларусі” Віктар Івашкевіч. - Важна заявіць, што толькі ў свабоднай і незалежнай краіне мы здолеем свабодна праяўляць сваю творчую, гаспадарчую і палітычную ініцыятыву, адкрыць для сябе новыя перспектывы, падвысіць свой сацыяльны стату,с палепшыць дабрабыт, стаць эканамічна незалежнымі ўласнікамі, забяспечыць сабе і сваім блізкім устойлівае і камфортнае жыццё".
Нагадаем, заяўка на правядзенне 24 сакавіка
ў Мінску вулічнай акцыі з нагоды Дня Волі
была пададзеная ў Мінгарвыканкам 20 лютага. Мяркуецца, што збор удзельнікаў
акцыі пачнецца ў 12-00
каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад. Адтуль
шэсце накіруецца у бок парку Дружбы Народаў,
дзе пройдзе мітынг, які павінен скончыцца ў 15.00.
На 24 сакавіка таксама запланавана ўрачысты сход
і канцэрт у Палацы культуры
Мінскага трактарнага завода. Заяўка на імя
адміністрацыі ДК з
просьбай прадаставіць памяшканне
ў арэнду пададзеная на мінулым тыдні за
подпісам лідэра руху
"За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.
ЖК.