viasna on patreon

Cуды над актывістамі “Еўрапейскага дзеяння” (дапаўняецца)

2013 2013-02-25T13:26:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усяго ў суд Цэнтральнага раёна Менску каля апоўдня  прывезлі 8 чалавек. Суддзі - Валерый Есьман і Вікторыя Шабуня. Сведчыць – камандзір падраздязялення АМАПУ Андрэй Белы.

Актывістаў культурніцка-асветніцкага руху “Еўрапейскае дзеянне” затрымалі 24 лютага ў Менску. Гэта адбылося ў Вяснянцы, дзе збіралася моладзь, каб паўдзельнічаць у арганізаванай прабежцы, прыкладна ў 13 гадзін дня.

Моладзь збіралася каля «Менск-арэны», дзе  іх чакаў аўтазак. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі актывістаў у  лаянцы матам і прыставанні да прахожых.

Суды праходзяць у закрытым рэжыме. Вядомы прысуд Анатолю Наумовічу. Яго пакаралі арыштам на 15 сутак. Некаторых іншых, якія адмаўляюцца называць свае прозвішчы таксама караюць арыштам на 10 альбо 15 сутак. Адзін з актывістаў, які прызнаў сваю віну, атрымаў 2 сутак арышту. Усіх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП РБ).

Пад час абедзеннага перапынку з суда выдалілі праваабаронцаў-назіральнікаў і тых, хто прыйшоў падтрымаць затрыманых.

15-00. Як стала вядома, суды адбываліся пад час абеду. Усе затрыманыя атрымалі суткі.

ЖК.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства