Салігорск: "Хваля салідарнасці" з палітвязнямі (фота)
https://spring96.org/be/news/61506
2013
2013-02-24T21:34:37+0300
2013-02-24T21:34:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hvalia_salidar-salig.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На мінулым тыдні грамадскія актывісты Салігорску далучыліся да “Хвалі салідаранасці” - штодзённага марафону салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, ініцыяванага аргкамітэтам Партыі БХД.
У Салігорску акцыя праходзіла ў Міжнародны дзень роднай мовы, таму яе сумясцілі з напісаннем агульнанацыянальнай дыктоўкі па “Лістах з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.
Удзел у акцыі прынялі вядомыя грамадскія дзеячы Салігорску, у тым ліку праваабаронца Аляксей Валабуеў, паэт і кіраўнік гарадской арганізацыі “ТБМ” Мікалай Шаравар, былы кандыдат у дэпутаты ад партыі АГП Віктар Малочка, журналістка Ларыса Насановіч, прафсаюзны лідэр Мікалай Зімін і іншыя.