viasna on patreon

Маці Аляксандра Францкевіча падрыхтавала медыцынскую бандэроль для сына

2013 2013-02-21T10:28:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У калоніі палітвязень Аляксандр Францкевіч займеў праблемы са страўнікам. Таццяна Францкевіч асцерагаецца, што не ўсе прэпараты дазволяць перадаць.

- Мы сабралі для яго медыцынскія прэпараты, зараз буду адсылаць. Галоўнае, каб яны прайшлі. Даслаць можна, але могуць іх вярнуць, спасылаючыся на тое, што некаторыя прэпараты не адпавядаюць спісу. Паглядзім. Буду адсылаць на гэтым тыдні.

Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па так званай “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства