У Віцебску маліліся за палітвязняў
Увечары 18 лютага актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў межах марафону "Хваля Салідарнасці" правялі супольную малітву за палітвязняў.
Такія малітвы на Ўспенскай горцы ў Віцебску, каля крыжа Ефрасінні Полацкай, праводзяцца не ўпершыню, гаворыць каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец:
"Увечары 18 лютага нас было няшмат, але людзей у чорным, якія пільна сачылі за намі і былі гатовыя ў любы момант на нас накінуцца, было ў два разы больш! Яны чакалі нас яшчэ хвілін за 20 да пачатку, і як толькі мы запалілі свечкі, дык нас атачылі колам. Дыхалі літаральна ў патыліцу! Але мы ўсе адно маліліся, згадалі па імёнах кожнага палітвязня, пажадалі ім найхутчэйшага вызвалення. А потым па трыдыцыі праспявалі "Магутны Божа" і гукнулі "Жыве Беларусь!"
Паводле Таццяны Севярынец, першая малітва за палітвязняў адбылася ў Віцебску 16 чэрвеня 2011 году. Спачатку збіраліся маліцца штодня, потым вызначылі адзін дзень на тыдзень – у пятніцу.
"Зараз, узмку, мы сустракаемся на малітву ўжо не так рэгулярна. Нехта хварэе, нехта не прыходзіць, бо 8 гадзін вечара, калі мы традыцыйна збіраемся, ужо і пазнавата. Кепска ходзіць транспарт… Бывае, што я прыходжу адна. Але я буду гэта рабіць, бо не хачу, каб наша малітва перарвалася,"—кажа спадарыня Тацяна.
Апрача малттвы, віцебскія прыхільнікістварэння БХД 18 лютага распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў каля прахадных 6 віцебскіх прадпрыемстваў.