viasna on patreon

Аршанскі дэпутат даў несапраўдны нумар тэлефона жадаючым задаць яму пытанні

2013 2013-02-19T09:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dedushkin-deputat-orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сапраўдны шок перажылі жыхары Оршы і Аршанскага раёна, якія захацелі патрапіць на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 Уладзіміра Дзедушкіна, былога старшыні Аршанскага райвыканкама.

На днях мясцовая "Аршанская газета" размясціла аб'яву, што 18 лютага ў лакаматыўным дэпо Оршы дэпутат Дзедушкін будзе весці прыём выбаршчыкаў. А папярэдне запісацца на гэты самы прыём можна ў яго памочніка Алены Чумачэнка па тэлефоне ў Оршы 21-01-31.

Некалькі жыхароў акругі выказалі жаданне пабываць на прыёме ў дэпутата, спадзеючыся вырашыць шэраг актуальных для выбаршчыкаў пытанняў. І патэлефанавалі па указаным у газеце нумары тэлефона.

Якое ж было здзіўленне тых, хто тэлефанаваў, калі высветлілася, што гэты тэлефон належыць жыхарцы Оршы Галіне Л., якая пражывае па вуліцы Міра і зусім не знаёмая ні з самім дэпутатам Дзедушкінымым, ні з яго памочнікам Аленай Чумачэнка, а таму ніякага запісу на прыём весці не можа.

Абураныя аршанцы на прыём да дэпутата Дзедушкіна так і не патрапілі. Па іх словах, з такім падманам ім раней сутыкацца яшчэ не даводзілася.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства