viasna on patreon

Брэсцкія ўлады не дазваляюць распаўсюджваць недзяржаўную газету

2007 2007-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты “Брестский курьер” атрымала адказ з Брэсцкага гарвыканкама на хадайніцтва працягнуць дазвол на распаўсюд газеты ў горадзе праз грамадскіх распаўсюднікаў у 2007-м годзе.

У адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава паведамляецца, што “Брэсцкі гарвыканкам не лічыць магчымым дазволіць рэдакцыі газеты яе рэалізацыю праз грамадскіх распаўсюднікаў”. Такцую інфармацыю распаўсюдзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Паводле афіцыйнага адказу, “рашэннем Брэсцкага гарвыканкаму ад 17.03.2005 г. “Аб сістэме інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва і мерах па ўпарадкаванні рознічнай сеткі распаўсюду перыядычных выданняў на тэрыторыі гораду” рэдакцыям газет “Брестский вестник”, “Брестская газета”, “Брестский курьер”, “?#152;з рук в руки” было рэкамендавана забяспечыць кантроль за працай прыватных распаўсюднікаў, што прадаюць выданні, рэалізацыя якіх дазволена гарвыканкамам, а таксама забароне продажу газет грамадскімі распаўсюднікамі на праезджай частцы вуліц”.

“У мяне гэты адказ выклікае толькі шэраг пытанняў, – выказаў свае стаўленне галоўны рэдактар “Брестского курьера” Мікалай Аляксандраў. – У лісце не выкладзена ніякіх дакладных прэтэнзій ці пытанняў. Не зразумела, якія рэкамендацыі мы не выконвалі, паколькі за ўвесь час працы, а гэта амаль 15 гадоў, рэдакцыя не атрымлівала ніякіх пісьмовых прадпісанняў, папярэджанняў ці прэтэнзій наконт распаўсюду”.

Рэдактар “Брестского курьера” выказаў спадзяванне, што пытанне вырашыцца станоўча для газеты. А пакуль, на яго думку, у падставе забараніць распаўсюджваць недзяржаўныя газеты праглядаецца толькі палітычнае адценне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства