viasna on patreon

Прэмія “З адкрытым забралам” – Раісе Міхайлоўскай

2013 2013-02-19T11:17:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/premia_01_t1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У мінулым годзе прэмію “З адкрытым забралам” атрымаў Мікалай Статкевіч.

У мінулым годзе прэмію “З адкрытым забралам” атрымаў Мікалай Статкевіч.

У Менску 22 лютага будзе абвешчаны лаўрэат штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». У гэтым годзе ўпершыню ганаровая адзнака будзе прысуджаная жанчыне -  праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай. Уганараванне пройдзе пад час вечара памяці былога міністра ўнутраных спраў незалежнай Беларусі, зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.

Прэмія імя Юрыя Захаранкі уручаецца праваабаронцамі і аргкамітэтам па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане "Абаронцы Айчыны". У розныя гады яе лаўрэатамі былі палітык і генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, журналіст Аляксандр Тамковіч, экс-кандыдат у прэзідэнты і паэт Уладзімір Някляеў.

У 2011 прэмію атрымаў палітвязень Мікалай Статкевіч.

Мерапрыемства адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) у пятніцу 22 лютага ў 15-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства