viasna on patreon

Беларусь ігнаруе рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека

2013 2013-02-19T09:52:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларусь упарта ігнаруе рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека ў дачыненні да грамадзян, чые правы мусяць быць адноўленыя. Гэтыя рашэнні носяць рэкамендацыйны характар, апраўдваюцца чыноўнікі. У той жа час, выкананне такіх рашэнняў, сцвярджае праваабаронца Наста Лойка, абавязак Беларусі, зафіксаваны на міжнародным узроўні.

- Усе гэтыя захады яны расцэньваюць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і таму старанна ігнаруюць. Таму што, калі б яны пачалі іх прызнаваць, то вымушаны былі б зрабіць шмат крокаў да паступовых зменаў. Што казаць, калі нават суды беларускія, нормы Канстытуцыі не хочуць разглядаць як нормы прававога дзеяння на практыцы. Міжнародныя акты суддзі проста не ўспрымаюць сур’ёзна. Беларусь сёння не гатова гэта прызнаць. І, безумоўна, гэта валявое палітычнае рашэнне “зверху”.

Паводле правабаронцаў, у Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана 144 скаргі ад беларусаў. Па 37-мі скаргам прынятае рашэнне пра парушэнне правоў і прапісаны рэкамендацыі па іх аднаўленні. Аднак, ніводнае рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека дагэтуль так і не выканана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства