viasna on patreon

Магілёўскі абласны суд не зняў з прафуліку КДБ Алега Аксёнава

2013 2013-02-18T16:41:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з гэтым актывіст аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” рыхтуе скаргу на імя старшыні абласнога суда.

“Я буду дамагацца таго, каб мяне знялі з прафуліку КДБ, на які мяне паставілі па надуманных прычынах супрацоўнікі дадзенай установы. Буду абскарджваць рашэнні мясцовых судоў да самога Вярхоўнага суда”, - кажа Алег Аксёнаў.

Праваабаронца Барыс Бухель гаворыць, што суд доўжыўся паўтары гадзіны і па яго выніках суддзя Святлана Стальмахова, якая старшынствавала падчас пасяджэння сказала, што скарга не задаволена, і рашэнне суддзі Юрчанкі з Ленінскага суда Магілёва правамоцнае. Аргументаваць чаму суд прыняў такое рашэнне суддзя не стала.

“Прычын, па якіх рашэнне аб пастаноўцы на прафулік у КДБ з’яўляецца незаконным, як мінімум тузін. Аднак, самая галоўная з іх заключаецца ў тым, што КДБ выйшаў за межы сваіх паўнамоцтваў і ўсе аператыўныя матэрыялы УКДБ па “справе Аксёнава” атрыманы незаконна. Гэтаксама і незаконным з’яўляецца сам артыкул 1931 Крымінальнага Кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ці партыі”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што 22 кастрычніка 2012 года Алег Аксёнаў быў выкліканы па мабільнаму тэлефону ў КДБ на размову. Там яму паведамілі, што яго ставяць на прафілактычны ўлік. Нагодай для гэтага стала дзейнасць актывіста ад імя незарэгістраванай арганізацыі – аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Падчас знаходжання ў КДБ Алег Аксёнаў не падпісваў ніякіх дакументаў.

Варта дадаць, што ў Магілёве акрамя Алега Аксёнава на прафілактычным  уліку КДБ знаходзіцца яшчэ два актывісты – гэта кіраўнік Магілёўскай абласной партыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў і лідэрка Магілёўскага гарадскога аргкамітэта БХД Тацяна Шамбалава.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства