Мікалай Аўтуховіч перадаў віншаванне ветэранам-афганцам
https://spring96.org/be/news/61341
2013
2013-02-16T17:56:46+0300
2013-02-16T17:56:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў брэсцскі ветэран –афганец Алесь Сахарук, у дасланым яму лісце палітзняволены воін-афганец Мікалай Аўтуховіч павіншаваў сваіх былых братоў па зброі з днём вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Ён таксама жадае ўсім “здароў’я і ўсяго найлепшага, заставацца ў гэтым жыцці не толькі людзьмі, але і Грамадзянамі. Каб без ваганняў можна было паціскаць адзін аднаму рукі…”
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.