На Магілёўшчыне ўзяліся за адукацыю ідэолагаў
К 2014 году мэтавыя пляцоўкі па развіццю ідэалагічнай практыкі будуць створаны ў кожным раёне вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.
Паводле словаў Кунцэвіча падрыхтоўка ідэолагаў – гэта складаны безперапынкавы працэс. Чым болей ён кропкавы, тым болей выніковы.
Трэба адзначыць, што ў 2012 годзе па індывідуальнай схеме адукацыі на 13 мэтавых пляцоўках раёнаў прайшло стажыроўку каля 600 работнікаў.
Тым часам у вобласці адчуваецца недахоп спецыялістаў дадзенай спецыяльнасці. На дадзены момант не хапае сем ідэолагаў у аддзелах выканкамаў.
Варта дадаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дэмакратыя здзяйсняецца на падставе разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і думак.