viasna on patreon

16 лютага будзе ўручана прэмія “Люблю Беларусь”

2013 2013-02-14T10:39:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Малады Фронт запрашае ўсіх на ўрачыстую цэрэмонію ўручэньня штогадовай прэміі “Люблю Беларусь”. Нагадваем, у гэтым годзе вы можаце дапамагчы вызначыць пераможцаў!

Кожны з вас можа прыняць удзел у галасаваньні й вырашыць, хто атрымае запаветныя статуэткі ў 8 намінацыях:

Беларусізацыя, Pro-Belarus, Журналістыка, Культура, Палітыка, Грамадзкая чыннасьць, Змагар году, Спорт.

Адзначым, што мы запрасілі ўсіх намінантаў прыняць удзел у цырымоніі!

Галасаваньне адбываецца на сайце прэміі: http://lovebelarus.by/info/peramozcy.html

А таксама ў суполцы ўкантакце: http://vk.com/mfront

Просім распаўсюджваць спасылкі

Уручэньне адбудзецца 16 лютага а 18 гадзіне. Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага 3)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства