viasna on patreon

Грамадска-палітычнай тэлепраграмы ў Віцебску не будзе

2013 2013-02-14T08:29:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/program-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў звярнуўся да дырэктара тэлерадыёкампаніі  «Віцебск» Анатоля Камовіча з прапановай стварыць новую тэлеперадачу грамадска-палітычнай накіраванасці. Аднак у адказ А.Камовіч даслаў ветлівую адмову, спаслаўшыся на недахоп фінансавання.

На думку Л.Аўтухова, падобная праграма на тэлебачанні цалкам адпавядала б прадэклараванаму  праву на свабодны доступ да інфармацыі, якое нібыта існуе з Беларусі. Кіраўнік абласной партыйнай структуры лічыць, што грамадзянам краіны не хапае такой праграмы, у якой прадстаўнікі ўсіх зарэгістраваных грамадзкіх і палітычных арганізацыяў маглі б выказаць свае пазіцыі ды абмеркаваць мясцовая праблемы твар у твар з запрошанымі службовымі асобамі розных узроўняў…

" Ваша прапанова вельмі слушная, але ж стварэньне новых праектаў у гэтым годзе кампаніяй не запланавана з прычыны недахопу фінансавых сродкаў», -- гаворыцца ў лісце за подпісам дырэктара ТРК «Віцебск».

Між тым такой праграмы на віцебскім тэлебачанні не было ні летась, ні пазалетась, ні 10 гадоў таму. І не з фінансавых прычынаў, а з ідэалагічных – калі "апазіцыю" нізавошта не хочуць паказваць тэлегледачам, мяркуе Л.Аўтухоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства