Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці змагаецца з даўжнікамі праз сацыяльныя сеткі
Замест юрыдычна прадугледжаных заканадаўствам захадаў, у гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці вырашылі ганіць тых, хто мае запазычынасці, апелюючы да грамадскай думкі. У сацыяльных сетках з'явіліся акаўнты "Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці ", і ад гэтага імя даўжнікам рассылаюцца папярэджанні пра неабходнасць ліквідаваць запазычанасць.
Гаспадарчы суд віцебскай вобласці зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы "Одноклассники". На гэтай старонцы нават ёсць некалькі фотаздымкаў – будынак суду ў розных ракурсах. "Сяброў" у гэтага акаўнта няма. А вось на старонцы "ВКонтакте" пазначаны трое падпісчыкаў навін і нават "дата нараджэння" – 1 верасня 1922 года.
Навошта ж спатрэбіліся прадстаўніікам суду такія складанасці? Аказваецца, гаспадарчы суд час ад часу сутыкаецца з сітуацыямі, калі даўжнікі хаваюцца ад судовых выканаўцаў, аднак рэгулярна наведваюць свае старонкі сацыяльнай сеткі. Бывае, што на іх выкладаюць і фота дарагіх іншамарак, і здымкі з замежных курортаў. А запазычанасці тым часам выплочваць не збіраюцца… Тады прадстаўнікі гаспадарчага суду могуць зрабіць наступнае: проста на старонку даўжніка размясціць публічнае паведамленне пра тое, што ён мае запазычынасць…
Кажуць, што бывалі выпадкі, калі прысаромленыя грамадзяне хутка разлічваліся, жадаючы пазбегнуць публічнай ганьбы. Але ці не з'яўляюцца такія захады афіцыйных асобаў парушэннем права на прыватнае жыццё?
Можна разважаць над гэтым пытаннем, дыскутаваць пра тое, ці з'яўляюцца сацыяльныя сеткі асабістай або публічнай прасторай і г.д. Аднак так і застаецца незразумелым, чаму не выкарыстоўваюцца ў поўнай меры замацаваныя заканадаўствам меры ўплыву на даўжнікоў? І ці не стануць фотаздымкі ці абмеркаванні ў сацыяльных сетках падставай для зацікаўленасці пэўнымі асобамі з боку, напрыклад, падатковай інспекцыі ці КДБ?
За фотаздымкі з партрэтам Алеся Бяляцкага, выкладзеныя на інтэрнэт-сайтах, у Беларусі ўжо судзілі штрафавалі. Такім чынам неўзабаве можа дайсці і да судоў за фотаздымкі, выкладзеныя на асабістых старонках у сацыяльных сетках.