viasna on patreon

Што рабіць і да каго звяртацца, калі твае правы парушаны?

2013 2013-02-13T14:15:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/human_rights_first.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парушэнні правоў чалавека – з’ява шэраговая. А вы жадаеце ведаць, якімі правамі валодаеце і як іх абараніць? Да каго можна звярнуцца па дапамогу? Якія дзеянні можна распачаць самастойна? Шукаем адказы 16 лютага на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах». Дэдлайн 15.02.

У праграме семінара 16 лютага (субота): тэорыя і філасофія правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і прававыя механізмы абароны правоў чалавека.

Заяўкі прымаем да 15 лютага (пятніца) ўключна! Не цягніце з падачай – колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і філасофію Правоў Чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым нам дапаможа інструмент пад назвай «Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў».

Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы. Запланаваны ўдзел замежнага эксперта.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе 16 лютага 2013 (субота) з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 15 лютага 2013 уключна.

Увага! Удзел ва ўсім семінары абавязковы!

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

«Правы Чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства