viasna on patreon

Гомель: ствараецца аргкамітэт ГА па праблеме ігнаравання рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека

2013 2013-02-12T17:08:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лютага ў Гомелі адбылася сустрэча грамадскіх і палітычных актывістаў, парушэнне правоў якіх прызнана Камітэтам ААН па правах чалавека альбо чые скаргі знаходзяцца на разглядзе. На сустрэчы абмеркавана праблема адмовы Урада Беларусі выконваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека і магчымыя дзеянні па выпраўленні гэтай сітуацыі.

Была агучана ініцыятыва стварэння рэспубліканскай грамадскай арганізацыі, якая непасрэдна будзе займацца пошукам шляхоў рашэнняў, здольных змяніць практыку ігнаравання цяперашнім кіраўніцтвам краіны абавязацельстваў па Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і рашэнняў ААН-аўскіх структур, паведамляе
gomelspring.org.

Мяркуецца, што арганізацыя аб'яднае намаганні ўсіх, хто мае адпаведныя рашэнні Камітэта, а таксама хто звярнуўся са скаргамі і хто проста цікавіцца дадзенай праблемай і гатовы працаваць над яе рашэннем. Дадзеная праблема тычыцца многіх вядомых людзей у Беларусі, чые скаргі ўжо былі разгледжаны, таму ініцыятары стварэння арганізацыі разлічваюць на будучае супрацоўніцтва ў рамках дзейнасці аргкамітэта і арганізацыі.

Удзельнікі сустрэчы прапанавалі ў ствараны аргкамітэт арганізацыі ўключыць з прысутных Леаніда Судаленка (Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы, Гомель), Віктара Карняенкі (сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары», Мінск) і Паўла Левінава (праваабаронца, БХК, Віцебск).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства