viasna on patreon

Вызначаны дата і месца святкавання Дня Волі

2013 2013-02-12T13:56:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voliii.jpg

Дэмакратычныя арганізацыі плануюць правесці ў Мінску шэсце і мітынг да Дня Волі 25 сакавіка.

Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання Рух “За свабоду” Юрась Губарэвіч асабліва адзначыў надзвычай малую колькасць удзельнікаў паседжання. Але выказаў надзею, што з кожнай новай сустрэчай жадаючых абмеркаваць план святкавання будзе больш.

- Тое, што былі прадстаўнікі толькі трох грамадска-палітычных структур, сведчыць пра рэальны стан нашай апазіцыі, калі ўлада вымусіла шмат каго з’ехаць за мяжу. Іншых – перайсці ў фармат нейкіх віртуальных інтэрнэт-дыскусій. Не ўсім стае сілаў на працу ў рэальным часе і ў рэальным рэжыме з людзьмі ў фармаце вулічных мерапрыемстваў альбо ў арганізацыі нейкіх іншых формаў і мерапрыемстваў.

25-га сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Традыцыйна ў гэты дзень у краіне адзначаецца Дзень Волі. Сёлета маюць адбыцца 95-ыя ўгодкі гэтай важнай гістарычнай падзеі.

* * *

Дзень Волі будзе адзначаны ў любым выпадку – з такой заяваю выступіў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч на першым паседжанні аргкамітэта па правядзенні 25 сакавіка. Па словах палітыка, ужо распрацаваны план, паводле якога прапануецца шэсце ад Батанічнага саду да плошчы Бангалор, дзе адбудзецца ўрачысты мітынг, а таксама святочная сустрэча ў сталічным ДК МТЗ 24 сакавіка. Аляксей Янукевіч адзначыў, што аргкамітэт плануе весці перамовы з уладамі і разгледзець любую прапанаваную магчымасць.

- Я думаю, што на нешта ўлады ўсё ж такі пагадзяцца і будзе магчымасць нешта правесці, у самым крайнім выпадку наша памяшканне, хоць, безумоўна, гэта не той фармат, максімум 120 чалавек у нас можна пасадзіць. 25 сакавіка яўна вымагае значна большых залаў. Але хоць бы ў гэтым фармаце, калі ніякі іншы не будзе магчымы, мы правядзем гэта тут – дата ў кожным разе будзе адзначана. 

Сёлета адзначаюцца 95-я ўгодкі абвяшчэня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. У Беларусі гэты дзень традыцыйна завецца Днём Волі і адзначаецца мітынгамі і шэсцямі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і апазіцыі.

* * *

У Менску адбылося паседжанне аргкамітэта па святкаванні Дня Волі 25 сакавіка бягучага года. У першым уводным паседжанні ўзялі ўдзел прадстаўнікі трох грамадскіх аб’яднанняў – Руху "За свабоду”, “Беларускага Народнага Фронту” і “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”. Удзельнікі паседжання вызначыліся з датаю і месцам правядзення святочных мерапрыемстваў.

Пра падрабязнасці гаворыць адказны сакратар «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Дзяніс Садоўскі:

- Спачатку мы прыйшлі да высновы, што будзем падаваць заяўку на збор 24 сакавіка насупраць уваходу ў батанічны сад і шэсця на Бангалор, дзе адбудзецца мітынг. Гэта першая палова дня. У другой палове дня, пасля 17 гадзін, будзе пададзена заяўка на ДК МТЗ для правядзення там святочнага ходу, прымеркаванага да 25 сакавіка. Сама дата 25 сакавіка яшчэ абмяркоўваецца. Была прапанова па правядзенні навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да гэтай даты.

25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная рэспубліка. Традыцыйна ў гэты дзень адзначаецца Дзень Волі. Сёлета маюць адбыцца 95-я ўгодкі гэтай важнай гістарычнай даты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства