viasna on patreon

БХД заклікае да правядзення “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі

2013 2013-02-12T10:07:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларуская хрысціянская дэмакратыя ладзіць “Хвалю салідарнасці” з палітвязнямі. Акцыі рознага кшталту пройдуць у 35 гарадах і мястэчках Беларусі штодня з 12 лютага па 24 сакавіка.

Па словах аднаго з лідараў БХД Віталя Рымашэўскага, - мэта марафону салідарнасці - прыцягнуць увагу ў рэгіёнах да праблемы існавання ў краіне палітвязняў: 

- Мы заклікаем далучацца ўсіх без выключэння. Палітычныя партыі могуць ладзіць палітычныя акцыі, грамадскія арганізацыі могуць ладзіць акцыі ў сваім фармаце, мы заклікаем хрысціянскія цэрквы ўсіх канфесій праводзіць набажэнствы, заклікаем простых людзей ладзіць флэшмобы, акцыі, якія яны могуць. Галоўным вынікам будзе кожны новы чалавек, які дашле палітвязню ліст, паставіць подпіс за вызваленне палітвязня праз інтэрнэт ці ўжывую, які далучыцца да гэтай “Хвалі салідарнасці”.

Паводле праваабаронцаў, у турмах Беларусі па палітычных матывах утрымліваецца 11 чалавек. Сярод іх, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, ваўкавыскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Мікалай Аўтуховіч ды іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства