Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” – выказванні прадстаўнікоў дзяржорганаў пра смяротнае пакаранне, новыя крокі супраць дыскрымінацыі беларускай мовы, адміністратыўны пераслед грамадзянскіх актывістаў і навіны палітвязняў.
“Падзея тыдня” - вызваленне Васіля Парфянкова. 9 лютага палітвязень выйшаў з баранавіцкага арыштнага дому, дзе правёў апошнія паўгады. За кратамі тым часам застаюцца яшчэ 11 зняволеных па палітычных матывах.
Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – Паліна Сцепаненка, укладальніца кнігі “Асвечаныя беларушчынай”, аўтарам якой з’яўляецца палітвязень Алесь Бяляцкі. Выданне парадавала сваім выхадам на мінулым тыдні.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Босае сонца” з “Залатога альбому”, прэзентацыя якога адбылася напрыканцы студзеня.
Слухаць выпуск: