viasna on patreon

Лідэр па карупцыі - Міністэрства лясной гаспадаркі

2013 2013-02-11T14:18:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ministerstva-ljasnoi-haspadarki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падведзеныя вынікі барацьбы з карупцыяй у 2012 годзе. Ад карупцыйных злачынстваў дзяржаве нанесены ўрон на больш чым 29 мільярдаў рублёў.

Пе меркаванні начальнікы аддзела ГУБАЗіК МУС Аляксандра Вадзянога, Беларусь з'яўляецца адной з самых бяспечных дзяржаў на постсавецкай прасторы, дзе удалося пазбегнуць праблем тэрарызму, міжнацыянальнай варожасці і лакальных ваенных канфліктаў. Аднак да гэтага часу сур'ёзную пагрозу ўяўляе распаўсюджванне карупцыі.

Пры гэтым МУС даводзіць, што на працягу некалькіх гадоў у Беларусі захоўваецца тэндэнцыя да зніжэння такіх злачынстваў. Да прыкладу, у 2012-м зарэгістравана на 26% менш злачынстваў у параўнанні з 2011 годам (з 2416 да 1779). А найбольш часта карупцыя выяўлялася ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях, у сталічным рэгіёне. У здзяйсненні казнакрадства і хабарніцтва абвінавачана 1151 асобаў (2011 г. - 1 355), у тым ліку 32 (48) з іх - прадстаўнікі ўлады, 364 (434) займаюць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, 7 (6) маюць адказнае становішча.

У мінулым годзе ад карупцыйных злачынстваў дзяржаве нанесены ўрон на больш чым 29 мільярдаў рублёў, але яго пакрыццё склала крыху менш за палову названай сумы. Таксама праваахоўнымі органамі былі прыняты іншыя меры па кампенсацыі ўрону, у тым ліку накладанне арышту на маёмасць.

Карупцыйныя праявы ёсць практычна ва ўсіх галінах жыццядзейнасці беларускага грамадства. Найбольш карумпіраванымі лічацца прамысловасць, адукацыя, дзяржаўнае кіраванне, будаўніцтва, гандаль, сельская гаспадарка, ахова здароўя, транспарт. Але бясспрэчны лідэр тут - Міністэрства лясной гаспадаркі.
Гэта звязана з тым, што органы дазнання сталі выяўляць масавыя факты складання загадзя падробленых адміністрацыйных пратаколаў у сферы лясной гаспадаркі.

Найбольш часта супрацьпраўны намер сыходзіць ад службовых асоб, якія надзелены адміністрацыйна-распарадчымі і нагляднымі паўнамоцтвамі, а таксама ад людзей, у кампетэнцыю якіх уваходзяць здзелкі па куплі-продажу сыравіны, абсталявання; распараджэння маёмасцю, арэнды будынкаў і збудаванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства