Галяндцы прэзэнтавалі паслу Беларусі залатую манэту з партрэтам Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/61216
2013
2013-02-11T09:10:16+0300
2013-02-11T09:10:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-miedal.jpg
Акрамя таго, Amnesty International у Нідэрляндах сабрала больш за 84,000 подпісаў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Усе подпісы перадалі ў Амбасаду.
8 лютага Хенк Хульшоф, Эўрапейскі
каардынатар Амністыі Нідэрлянды, і Гары ван Бомэль, дэпутат
парлямэнту, сустрэліся з паслом Беларусі ў Гаазе і перадалі
84,000 подпісаў разам з залатой манэтай, на якой выгравіраваны
партрэт праваабаронцы і тэкст «Свабоду Алесю Бяляцкаму».
Акрамя таго, больш чым 6,600 людзей выплацілі па аднаму цэнту
на банкаўскі рахунак беларускай амбасады з подпісам
«на вызваленьне Алеся» як тлумачэньне аплаты.
Ролік кампаніі Amnesty International у падтрымку Алеся Бяляцкага:
Галяндцы прэзэнтавалі паслу Беларусі залатую манэту з партрэтам Бяляцкага