viasna on patreon

Адвакат не здолеў сустрэцца з Андрэем Гайдуковым

2013 2013-02-10T14:41:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Наваполацкі актывіст знаходзіцца пад арыштам ужо 3 месяцы. Цяпер тэрмін знаходжання пад вартай працягнулі. Адвакату арыштаванага не ўдаецца сустракацца са сваім падабаронным: дазвол даюць, але сустрэчы не адбываюцца нібыта з прычыны таго, што ў СІЗА КДБ бракуе адпаведных памяшканняў. На гэтым тыдні адвакат зноў не змог сустрэцца з Гайдуковым.

23-гадовага аператар наваполацкага "Нафтана" вінавацяць у "здрадзе дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці". Супраць яго распачата крымінальная справа паводле артыкула 356 КК РБ. Калі суд прызнае Андрэя гайдукова вінаватым, яму можа  пагражаць пакаранне  пазбаўленнем волі на тэрмін  ад 7 да 15 гадоў.

Сваякі лічаць пераслед з боку КДБ помстай Андрэю за яго апазіцыйныя погляды і грамадскую актыўнасць. У тое, што ён мог займацца шпіянажам на карысць замежнай выведкі, яны не вераць і лічаць гэтае абвінавачанне бязглуздым.

Паводле афіцыйнай версіі, агучанай прэсавай службай КДБ, Андрэй Гайдукоў быў затрыманы ў Віцебску 8 лістапада 2012 года "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы". Ужо тры месяцы Гайдукоў знаходзіцца пад вартай: спачатку яго трымалі ў СІЗА КДБ, потым на месяц прывезлі ў віцебскі СІЗА, а напрыканцы мінулага году зноў прывезлі ў Мінск.

З сярэдзіны снежны мінулага года ў "шпіёнскай справе" ёсць яшчэ адзін падазраваны –  Ілля Багданаў, сябар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД з Наваполацка. Аднак Багданава толькі выклікаюць на допыты і вочныя стаўкі, меры стрымання ў дачыненні да яго не абіраліся, і ён увесь час, пакуль ідзе следства, застаецца на волі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства