У Магілёўскім офісе Партыі БНФ праведзены несанкцыянаваны вобыск, канфіскаваныя ўлёткі. Рыгор Кастусёў выкліканы на размову ў райаддзел міліцыі
https://spring96.org/be/news/6118
2007
2007-03-07T10:00:00+0200
2007-03-07T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Якпаведаміў ПЦ "Вясна" старшыня рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сёньня ўдзень ў офіс прыйшлі міліцыянты і правялі несанкцыянаваны вобыск. Яны канфіскавалі 600 экз. газэты "Свабода" і больш за тысячу ўлётак, прысьвечаных угодкам БНР 25 сакавіка. Самога сп. Кастусёва выклікалі на размову ў 12 сакавіка ў Ленінскі райаддзел міліцыі Магілёву.