viasna on patreon

Баранавічы: мітынг забаронены з-за наяўнасці ў заяўніка адміністрацыйнага спагнання

2013 2013-02-08T11:38:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 7 лютага атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне мітынга 12 лютага. У лісце з гарвыканкама гаворыцца, што “асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства на працягу 1 года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое парушэнне, не могуць выступаць арганізатарамі масавых мерапрыемстваў.”

 – Мне забаранілі мітынг у сувязі з тым, што 19 лістапада 2012 года судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы я быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу 23.34 ч.2 КаАП за арганізацыю дабрачыннага абеду на Баранавіцкім каапрынку, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Нагадаем, 12 лютага Мікалай Чарнавус і баранавіцкія прадпрымальнікі хацелі правесці мітынг, каб выказаць свой пратэст супраць падвышэння падаткаў, якія робяць прадпрымальніцкую дзейнасць бесперспектыўнай і стратнай.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства