viasna on patreon

Пружаны: 30 кароў і 2 коней фермера Салтруковіча забралі як брадзячых (дакумент)

2013 2013-02-08T11:32:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pruzan-karov-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пружанскі райвыканкам на паседжанні кіраўнікоў раёна з удзелам кіраўнікоў праваахоўных органаў -- намесніка начальніка Пружанскага РАУС і пракурора раёна ў апошнія дні мінулага года на паседжанні вырашылі пазбавіць фермера з вёскі Ляхі Васіля Салтруковіча яго статка з 30 кароў і 2 коней. Як запісана ў пратаколе паседжання, жывёлы ў фермера нібы брадзячыя сабакі і каты, ствараюць небяспеку жыхарам вёскі. Таму кароў вырашана адлавіць і здаць на ўбойны пункт Пружанскага спажывецкага таварыства. Пратакол нарады падпісалі ўсе прысутныя, акрамя пракурора раёна Міхаіла Запарошчанка.

На заяву фермера аб тым, што ў яго скралі 32 галавы скаціны, начальнік міліцыі Дзмітрый Нехаеў адказаў, што жывёлы былі адлоўлены як брадзячыя. І параіў Салтруковічу звяртацца ў суд пры нязгодзе.

Гэта ўжо другі раз канфіскаваны мае жывёлы, кажа Васіль Салтруковіч. -  Першы раз забралі за патраву 5 галоў. Але за патраву мне патрэбна было заплаціць 13 мільёнаў рублёў штрафу, а кожная карова цягне на 20 мільёнаў. Вось які выйшаў нераўназначны абмен.

Першы раз Салтруковічу не вярнулі нічога з забранага: ні кароў, ні астатка грошай. Зараз будзе тое самае, лічыць фермер. Усяго ў яго за два разы забралі 38 галоў. Цяпер у Салтруковіча засталіся толькі хворыя бык, карова і цялятка, а таксама конь, на якім Салтруковіч быў падчас так званага адлову.

Па словах фермера, каб забраць скаціну, трэба мець усё ж рашэнне суда, таму ён намераны звярнуцца ў Генеральную пракуратуру са скаргай.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства