viasna on patreon

Бабруйчане занепакоеныя станам мясцовых архітэктурных помнікаў

2013 2013-02-07T13:41:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску ўтварылася ініцыятыўная група аднадумцаў, занепакоеных станам архітэктурных помнікаў. У бліжэйшы час актывістамі будуць падрыхтаваныя дакументы для рэгістрацыі мясцовай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

У першую чаргу валанцёры будуць спрабаваць вырашыць пытанне з будынкам езуіцкага касцёла, які знаходзіцца на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, і дзеючага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Першы з будынкаў доўгі час знаходзіцца ў занядбаным стане, некалькі разоў за апошнія пару гадоў гарэў, то бок не ахоўваецца, - нягледзячы на тое, што знаходзіцца ў спісе гістарычных каштоўнасцяў Беларусі.

Ужо доўгі час парафіяне не могуць вырашыць праблему і з узведзеным ў 1901-1903 гадах дзеючым касцёлам. У савецкія часы да ўваходу тут быў прыбудаваны адміністрацыйны будынак, у якім і зараз знаходзяцца дзяржаўныя і прыватныя канторы. Прыбудова не толькі сапсуе эстэтычны выгляд касцёла ў стылі нэаготыка, але і стварае шэраг нязручнасцяў для вернікаў.

Актывісты ўтворанай суполкі адзначаюць, што спачатку будуць дамагацца надання дзеючаму касцёлу статуса гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці.

-Для мяне было непрыемным адкрыццём, што ёсць бабруйчане, якія ўсё жыццё пражылі ў сваім горадзе, але ні разу не пабывалі на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Яны не ведаюць, колькі архітэктурных помнікаў вакол іх, якія трэба тэрмінова ратаваць ад разубрэння. Мы будзем старацца даносіць да грамадскасці гэтую інфармацыю,  - адзначае мясцовы гісторык Ігар Ткачоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства