Арганізатары Міжнароднай кніжнай выставы забаранілі прэзентацыю рамана Някляева
https://spring96.org/be/news/61123
2013
2013-02-06T18:47:01+0300
2013-02-06T18:47:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева мусіла адбыцца сёння, у першы дзень Міжнароднай кніжнай выставы ў Мінску. На стэндзе Польскай амбасады ладзіцца прэзентацыя кніг-фіналістаў літаратурнай прэміі імя Гедройца. Па словах супрацоўнікаў Польскай амбасады, да іх падышлі арганізатары выставы і забаранілі прэзентаваць кнігу Някляева. Тады прэзентацыя пачалася імправізавана, проста перад стэндам пасольства. Але ў хуткім часе да вядучага, паэта Андрэя Хадановіча, падышлі супрацоўнікі аховы і далі пяць хвілін на згортванне імпрэзы. У дадатак на стэндзе кнігарні «Логвінаў» арганізатарамі выставы была забароненая аўтограф-сесія Уладзіміра Някляева. |