viasna on patreon

Былога мэра Полацка памілавалі

2013 2013-02-06T14:03:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tochilo.jpg
Былы мэр Полацка Уладзімір Тачыла

Былы мэр Полацка Уладзімір Тачыла

Памілаваныя экс-старшыні Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла і Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец, якія абвінавачваліся ў перавышенні службовых паўнамоцтваў.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела працэсуальнага кантролю за расследаваннем злачынстваў аб карупцыі і супраць інтарэсаў службы галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Вараб'ёў.

Паводле яго слоў, Тачыла і Палідавец цалкам пакрылі матэрыяльную і іншую шкоду, прычыненую іх дзеяннямі, і напісалі прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. «27 снежня мінулага года яны былі памілаваныя і цалкам вызваленыя ад крымінальнай адказнасці», - сказаў Вараб'ёў.

Нагадаем, Тачыла абвінавачваўся ў тым, што ў 2009 годзе ён незаконна выдзеліў для сябе і сваіх блізкіх зямельныя ўчасткі ў Полацку ў зоне ахоўваемага ландшафту, на тэрыторыі, прылеглай да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Пры гэтым былі перавышаныя службовыя паўнамоцтвы, а гісторыка-культурная каштоўнасць - пашкоджаная.

Разам з Тачылам па гэтай справе праходзілі яго былы намеснік Сяргей Кукса і былы старшыня Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец са сваім намеснікам Алегам Ермаковічам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства