viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч пакутуе ў турме ад зубнога болю

2013 2013-02-06T13:58:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Палітзняволены гарадзенскай турмы, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч да гэтай пары не можа вырашыць праблемы, якія ў яго ўзніклі з-за няякаснага зубнога пратэза. Зубны боль яго суправаджае ўвесь тэрмін зняволення, кажа праваабаронца Павел Сапелка. З ягоных слоў, зараз будуць зроблены чарговыя захады для таго, каб праблема зварушылася з месца:

- Ягоная праблема з зубамі ўжо набіла аскому. Паспрабуем ізноў заняцца яе вырашэннем. Калі ён быў у Івацэвічах, яму зрабілі пратэз, але ён яму не падышоў. А ў гарадзенскай турме гэтым увогуле ніхто не займаўся. 

Мікалай Аўтуховіч адбывае ў гарадзенскай турме 5 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне патронаў. Палітвязень кажа, што, насамрэч, з ім паквіталіся за спробы выкрыць мясцовых і сталічных карупцыянераў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства