viasna on patreon

5 сакавіка лідэр Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук запатрабаваў спыніць пераслед пярвічкі Свабоднага прафсаюза металістаў на УП “Лёс” (Барань Віцебскай вобласці)

2007 2007-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ліст-патрабаванне накіраваныя на імя першага віцэ-спікера Уладзіміра Сямашкі (чыноўнік адначасова ўзначальвае Нацыянальны савет па сацыяльных і працоўных пытаннях) і да Генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча, паведаміла pahonia.promedia.by.

“Не праходзіць ніводнага дня, каб на “Лёсе” на актывістаў пярвічкі не ціснулі з патрабаваннем пакінуць прафсаюз і ўступіць у прафсаюз прамысловасці, які ўваходзіць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Рабочых ставяць перад выбарам: альбо пераходзіш у афіцыйны прафсаюз, або з табой не будзе працягнуты працоўны кантракт”, - патлумачыў лідэр БКДП, сябрам якога з’яўляецца Свабодны парфсаюз металістаў, Аляксандр Ярашук.

«Ва ўмовах, калі над краінай навісла рэальная пагроза водзыву Абагульненай сістэмы прэферэнцый (АСП), такія дзеянні інакш як парвакацыйнымі назваць нельга. Пераканаўча просім вас прыняць меры і спыніць дзеянні кіраўніцтва на «Лёс» па дыскрымінацыі сябраў СПМ».

Аналагічная катастрафічная сітуацыя з пярвічкай незалежнага парфсаюза склалася і на ААТ «Гродна Азот».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства