viasna on patreon

Спецдакладчыку ААН па пытанні аб катаваннях пададзена тэрміновае паведамленне ў дачыненні да А.Гайдукова

2013 2013-02-05T16:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Праваабаронцы ініцыятывы "Праваабаронцы супраць катаванняў" накіравалі спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання тэрміновае паведамленне аб магчымым прымяненні катаванняў да Андрэя Гайдукова, што ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства прадугледжанага арт. 356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве».

Аўтары паведамлення звяртаюць увагу на абуральныя факты нядопуску адваката ў СІЗА КДБ да арыштаванага падазраванага, што на іх думку можа сведчыць аб прымяненні катаванняў. У паведамленні праваабаронцы просяць спецдакладчыка запатрабаваць у беларускіх уладаў тлумачэнні, і рэкамендаваць дзяржаве ў тэрміновым парадку даць магчымасць сустрэцца з адвакатам.

«Ёсць грунтоўныя падставы падазраваць пра ужыванне катаванняў да Гайдукова. Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і чальцы іхных выбарчых штабоў Андрэй Саннікаў, Аляксандр Атрошчанкаў, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Кобец ды іншыя паведамлялі, што ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь падчас такіх жа абставін (не допуск адвакатаў) зазналі катаванні. Заяўляў аб ужыванні катаванняў расстраляны за дачыненне да выбуху ў метро Уладзіслаў Кавалёў . Паводле заяў пра катаванні належная праверка ўладамі не праводзілася, ніхто са службовых асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў не быў прыцягнуты да адказнасці. Таму мы як праваабаронцы не можам чакаць і спадзявацца на сумленнасць службовых асоб следчага ізалятара КДБ, бо як вядома беспакаранасць спараджае беззаконне», - растлумачыў віцебскі праваабаронца Павел Левінаў.

protivpytok.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства