Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень, а таксама аб тым, як Асамблея няўрадавых арганізацый правяла штогадовую цырымонію ўзнагароджання выдатных прадстаўнікоў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці".
“Падзея
тыдня”: на мінулым
тыдні Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля
на штрафы за іх фотаздымак у інтэрнэце з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.
У той жа дзень у Наваполацку за такую ж фотаакцыю салідарнасці быў вынесены
яшчэ адзін мільённы штраф. Гэтыя
рэзанансныя судовыя рашэнні толькі ўзмацнілі хвалю салідарнасці з праваабаронцамі.
Госця рубрыкі "Асоба. Грамадства. Дзяржава" - лідэрка жаночага руху ва Украіне Любоў Максімовіч. Яна абмяркоўвае праблемы гендэрнай дыскрымінацыі.
У музычных паўзах гучаць песні гурта “Індыга”
Слухаць выпуск: