viasna on patreon

Часопісу «Arche» зноў адмовілі ў перарэгістрацыі

2013 2013-02-04T14:44:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arche1.jpg

Міністэрства інфармацыі паўторна адхіліла просьбу часопіса перарэгістравацца з новым заснавальнікам, пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара «Arche-Пачатак» Алесь Пашкевіч.

Па яго словах, гэтым разам міністэрства не задаволіла сама працэдура падачы дакументаў, хаця яна цалкам паўтарала мінулую спробу.

«Я падаў дакументы 3 студзеня як адзін з заснавальнікаў арганізацыі (ТАА „Гайсак“), якая хоча ўзяць на сябе функцыю выдаўца часопіса, па даверанасці дырэктара, — кажа Алесь Пашкевіч. — Гэтаксама мы рабілі і мінулым разам, але тады прэтэнзіі выклікала мая кваліфікацыя як галоўнага рэдактара. Зараз мы заяўлялі на рэдактара іншага чалавека — Валерыя Булгакава. Дык цяпер у міністэрстве заяўляюць, што сама працэдура падачы дакументаў чамусьці там не адпавядае…»

Пакуль што адмова прагучала ў вуснай форме, але цягам тыдня Алесь Пашкевіч атрымае пісьмовы адказ, дзе спадзяецца ўбачыць дакладную фармулёўку падставаў для адмовы.

Нагадаем, што першы раз у перарэгістрацыі «Arche» адмовілі ў канцы мінулага года. У лістападзе журналісты, што працавалі над выданнем «Arche-Пачатак», накіравалі ў Мінінфарм просьбу зрабіць заснавальнікам і выдаўцом часопіса ТАА «Гайсак» і перарэгістраваць выданне.

У снежні часопісу адмовілі з-за неадпаведнасці заяўленага галоўнага рэдактара кваліфікацыйным патрабаванням. Маецца на ўвазе пяцігадовы стаж працы на кіраўнічых пасадах адпаведнага профілю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства