Арыштамі пакараныя чацьвёра сяброў індуісцкай суполкі за пікет супраць дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на падтрымку манаполіі праваслаўнай царквы.
https://spring96.org/be/news/61
2002
2002-09-04T10:00:00+0300
2002-09-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
3 верасьня ў судзе Цэнтральнага райну г. Мінску адбыўся суд над сьвятаром індуісцкай суполкі “Шава-Шакта” Сяргеем Акаданавым, які абвінавачваўся ва ўдзеле ў недазволеным пікеце 17 жніўня ля рэстарацыі “МакДональдз” і на Кастрычніцкім пляцы, які зьяўляўся пратэстам супраць дыскрымінацыйнай рэлігійнай дзяржаўнай палітыкі. Сяргея Акаданава пакаралі арыштам на 10 сутак.
Жонка Сяргея Акаданава Тацяна таксама пакараная арыштам на 10 сутак. Тацяна Акаданава разам з мужам абвясьцілі галадоўку.
Сяброў індуісцкай суполкі Зьмітра Алісевіча і Аляксея Раманчука таксама пакаралі арыштам на 10 сутак. Такім чынам чацьвёра з затрыманых удзельнікаў пікету ўжо апынуліся за кратамі. Астатніх будуць судзіць цягам тыдня.