viasna on patreon

Болей «Славянскіх маршаў» у Магілёве не будзе?

2013 2013-02-01T07:34:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magil-slav-marsh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Славянскі марш" у Магілёве.

"Славянскі марш" у Магілёве.

Магілёўскія ўлады не дазволілі пікет арганізатару “Славянскага маршу” Дзмітрыю Дзенісенка.

Хлопец запланаваў яго правесці яшчэ 20 студзеня. Праз пікет ён хацеў выказаць пратэст супраць палітычна замоўленых пераследаў прадстаўнікоў грамадска-палітычных сілаў Беларусі.

Падчас правядзення мерапрыемства Дзенісенка планаваў выкарыстоўваць сцягі і плакаты грамадска-палітычнай скіраванасці, а таксама іконы Анастасіі Вызваліцельніцы і Божай Маці.

Нагадаем, што 25 лістапада 2012 года ў Магілёве адбыўся “Славянскі марш”. У ім прынялі ўдзел каля 40 чалавек. Падчас шэсця, якое адбывалася ўздоўж вуліцы Чалюскінцаў, моладзь выкрыквала прарасійскія лозунгі “Рускіе вперёд!” і “Слава Росіі!”.

Адразу пасля маршу міліцыянты завялі на Дзенісенку адміністрацыйную справу за парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі альбо правядзення пасяджэння, мітынга, альбо вулічнага шэсця – некалькі прысутных удзельнікаў хавалі свае твары за маскамі. 16 студзеня суд прысудзіў яму штраф у памеры трох мільёнаў рублёў.

У судзе Дзенісенка віны не прызнаў і адзначыў, што працэс над ім палітычны.

На думку панславяніста, правядзенне “Славянскага маршу” у Магілёве напалохала ўладу, а каб пазбегнуць народных хваляванняў пасля вынясення яму несправядлівага выраку, Магілёўскі гарвыканкам 20 студзеня быў узяты пад узмоцненую ахову – каля будынка стаяла некалькі аўтазакаў, сцягнутыя дадатковыя сілы міліцыі і дзяжурыла машына хуткай дапамогі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства