Міхалка і Вольскага вылучылі на афіцыйную прэмію «Брэнд года»
Абодва музыканты знаходзяцца ў так званым "чорным спісе" выканаўцаў.
За дзень да абвяшчэння вынікаў штогадовага конкурсу «Брэнд года» прафесійнае журы раптоўна пашырыла спіс намінантаў на «Брэнд-персону2012».
Да вылучаных раней эстрадных артыстаў (Ларыса Грыбалёва, Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская ды Аляксандр Ціхановіч) і знакамітых спартоўцаў (Максім Мірны, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Герасіменя) дадаліся пісьменнік Андрэй Жвалеўскі, лідар гурта J: Морс Уладзімір Пугач, лідар «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок ды франтмэн «Крамбамбулі» Лявон Вольскі.
Інфармацыю пра гэта ўскосна пацвердзілі некаторыя сябры журы конкурса.
«Брэнд-персона» — галоўная намінацыя конкурса «Брэнд года». У спісе леташніх намінантаў на сайце конкурса «брэнд-персоны» пералічаныя першымі.