viasna on patreon

Еўрадэпутат звярнуўся ў МЗС Беларусі з просьбай сустрэцца з палітвязнямі

2013 2013-01-24T17:25:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/migalski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які з'явіўся ініцыятарам кампаніі салідарнасці з двума палітычнымі вязьнямі - лідэрам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам і кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Мікалаем Статкевічам - звярнуўся да Міністэрства замежных спраў з просьбай сустрэцца з імі ў месцах зняволення.
 
 Дэпутат Еўрапейскага парламента падкрэсліў, што з'яўляецца намеснікам члена Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, і вельмі зацікаўлены сітуацыяй вакол беларускіх палітвязняў. Асабліва яго турбуе лёс Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча, паколькі СМІ неаднаразова інфармавалі аб тым, што апазіцыянеры пераследуюцца турэмнай адміністрацыяй, а таксама падвяргаюцца ціску, ізаляваныя ад знешняга свету і ўтрымліваюцца ў цяжкіх умовах.
 
Сп. Мігальскі адзначыў, што хоча сустрэцца з вязнямі сумлення, праверыць ўмовы іх утрымання, а таксама паглядзець на іх фізічны і псіхічны стан здароўя.

Нагадаем, Марэк Мігальскі ў кастрычніку мінулага года ініцыяваў акцю салідарнасці з двума беларускімі палітычнымі вязьнямі - Мікалаем Статкевічам і Змітром Дашкевічам, кампанію «Свабода х 2". У рамках кампаніі быў створаны адмысловы сайт www.2free.eu, на якім можна знайсці інфармацыю аб сітуацыі са Змітром Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам, аб дзеяннях, якія еўрадэпутат прадпрымае, а таксама акцыях, арганізаваных офісам Мігальскага. На сайце размешчана таксама петыцыя да кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕС, каб яны нястомна нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх пераследуюць, прыгнятаюць і з якімі жорстка абыходзяцца ў калоніях.


Тэкст ліста Мігальскі ў МЗС Рэпублікі Беларусі можаце прачытаць ніжэй:

Паважаны спадар Міністр!

З'яўляючыся намеснікам члена Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, я вельмі ўважліва сачу за сітуацыяй вакол беларускіх палітычных зняволеных. Асабліва мяне турбуюць лёсу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча і лідэра арганізацыі «Малады Фронт» Змітра Дашкевіча, якія ў дадзены момант адбываюць пакаранне ў беларускіх турмах закрытага тыпу.
 
У беларускіх і еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі неаднаразова з'яўлялася інфармацыя аб тым, што дадзеныя зняволеныя падвяргаюцца пераследу па палітычных матывах з боку турэмнай адміністрацыі. Гэтак жа, па матэрыялах СМІ і паведамленнях беларускіх праваабаронцаў, на іх аказваецца сур'ёзны ціск, у тым ліку, праз ізаляцыю ад знешняга свету і ўтрыманне ў цяжкіх умовах.
 
Прашу разгледзець магчымасць даць мне спатканне з беларускімі палітычнымі вязьнямі, а менавіта з:
· Дашкевічам Дзмітрыем Вячаслававічам, 1981 г.н., якi адбывае пакаранне ў турме № 1 у Гродна;
· Статкевічам Мікалаем Віктаравічам, 1956 г.н., якi адбывае пакаранне ў турме № 4 у Магілёве.
 
Мая просьба аб спатканні з дадзенымі зняволенымі прадыктавана жаданнем асабіста праверыць паведамленні беларускіх праваабаронцаў і інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб праблемах, звязаных з іх фізічным і псіхічным станам, а таксама праверыць ўмовы, у якіх яны ўтрымліваюцца.
 
Я павінен адзначыць, што ў жніўні 2011 года мне было адмоўлена ў наведванні Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым, пра прычыны забароны ўезду ў Вашу краіну я не быў праінфармаваны.
 
Я спадзяюся, што ў гэты раз Вы дазволіце мне наведаць Рэспубліку Беларусь і сустрэцца з вышэйазначанымі палітычнымі вязнямі ў месцах адбыцця імі пакарання.
 
Марэк Мігальскі
Дэпутат Еўрапейскага Парламента

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства