viasna on patreon

Магілёўскае КДБ не вярнула відэакамеру Зміцеру Салаўёву, канфіскаваную пасля падзеяў Плошчы

2013 2013-01-24T15:51:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zmicer-salaueu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваім апошнім адказе яму параілі шукаць яе ў Менскім следчым камітэце. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў такім стаўленнем спецслужб да вяртання сваёй уласнасці проста абураны.

“15 студзеня 2011 года на маёй кватэры адбыўся вобыск. Ён быў звязаны з падзеямі Плошчы-2010. Супрацоўнікі КДБ ведалі, што я здзяйсняў відэаздымкі таго, што там адбывалася і таму яны канфіскавалі ў мяне кампутар і відэакамеру, каб прааналізаваць тое, што мною было заснята на Плошчы”, - кажа Зміцер Салаўёў.

Калі кампутар Зміцеру вярнулі праз паўгады, то відэакамеру не могуць вярнуць дагэтуль.

“Я збіраюся пісаць скаргу на імя Магілёўскага УКДБ. Яны канфіскоўвалі ў мяне маю камеру і яны павінны яе мне вяртаць. Чаму я павінен шукаць яе сам у нейкіх іншых установах. Я не мушу ведаць усе іхныя ўнутраныя бюракратычныя акалічнасці, аднак разумею, што калі ўзялі яе ў мяне, то аддайце!”, - кажа лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне”.

Зміцер Салаўёў адзначае, што пасля азнаямлення з заканадаўствам ён даставіць шэраг непрыемнасцяў магілёўскім спецслужбам праз іх няхайнае стаўленне да чужой уласнасці.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства