viasna on patreon

У Бабруйску запрацуе “Народны універсітэт”

2013 2013-01-24T13:38:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/student.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 24 студзеня ў Бабруйску па ініцыятыве мясцовай Рады дэмакратычных сіл пачынае сваю працу “Народны універсітэт”. Першыя заняткі будуць прысвечаныя афіцыйным гербу і сцягу, расказаў старшыня сацыял-дэмакратаў Юры Грынявецкі.

-Наша мэта, даць бабруйчанам тую інфармацыю, якую немагчыма сёння атрымаць у дзяржаўных установах адукацыі. Напрыклад, на сённяшніх занятках мы патлумачым сімволіку, значэнне аранамента афіцыйных герба і сцяга, пасля правядзем абмеркаванне. Тэма наступных заняткаў будзе ўзгадняцца са “студэнтамі”. Бо нам важна, каб веды, якія мы будзем даваць, былі цікавыя людзям, - адзначыў Юры Грынявецкі.

Праводзіць заняткі будзе не толькі старшыня сацыял-дэмакратаў, але і запрошаныя госці.

-Калісьці ў Бабруйску ўжо існаваў “Народны універсітэт”, тады лектары прыязджалі з Мінска ў асноўным. Я праслухаў курс і маю дыплом, таму магу выкладаць. Але будзем запрашаць і іншых людзей, якія кампетэнтныя, і якім ёсць што сказаць па абраных “студэнтамі” тэмах, - дадае Грынявецкі.

Заняткі будуць праходзіць кожны чацвер на офісе АГП, пачатак у 18.00.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства