У Оршы завяршылася гучная справа па педафіліі. Суд стаў на бок аршанскай грамадскасці
Пасля трох месяцаў закрытых слуханняў, аб пачатку якіх мы паведамлялі, суд скончыўся вынясеннем абвінаваўчага прысуду. Двойчы лаўрэат рэспубліканскага конкурсу ўтрымання жылля і дзіцячых пляцовак, былы кіраўнік асацыяцыяй уласнікаў жылля «Юнацтва - Орша» Юры Дудкін асуджаны па арт. 343-1 ч.3 «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовага» да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Характэрна, што следства інкрымінавала Дудкіну значна больш мяккія артыкулы крымінальнага кодэксу. Аднак пасля апытання больш чым 30 сведак абвінавачанне было перакваліфікавана на арт. 343-1. Судовы працэс пацвердзіў тое, пра што неаднаразова казала аршанская грамадскасць - у мікрараёне «Задняпроўе», побач з СШ № 20 доўгія гады існавала дзіцячая порнастудыі, якая пакрывалася нейкімі высокапастаўленымі службовымі асобамі. З гэтай нагоды судом вынесена прыватнае вызначэнне ў адрас мясцовых уладаў.