viasna on patreon

Беларусы патрабуюць пайсці на сустрэчу ЕС у пытанні спрашчэння візавага рэжыму

2013 2013-01-24T12:49:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзяне Беларусі пачалі збор подпісаў пад петыцыяй да беларускіх уладаў з патрабаваннем пачаць перамовы з Еўрапейскім Саюзам па пытанні спрашчэння візавага рэжыму. Беларусь ужо шмат гадоў з'яўляецца лідэрам па колькасці атрыманых шэнгенскіх візаў. Пры гэтым, на сённяшні дзень, беларускім грамадзянам у параўнанні з грамадзянамі Украіны і Расіі прыходзіцца прыкладаць значна больш намаганняў для атрымання запаветнай візы. Поўная працэдура разгляду хадайніцтваў на візу, збор у 60 еўра, вялізныя чэргі каля амбасадаў і консульстваў еўрапейскіх дзяржаў прычыняюць шмат нязручнасцяў. Пры гэтым сітуацыя з кожным годам толькі пагаршаецца.
Еўрапейскі Саюз для таго, каб максімальна змякчыць гэтую сітуацыю, ужо некалькі гадоў прапануе беларускім уладам пачаць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і адкрыць беларусам шлях ў Еўропу. Спрашчэнне візавага рэжыму дазволіць амбасадам хутчэй апрацоўваць хадайніцтвы, знізіць кошт візы да 35 еўра. Аднак беларускія ўлады не ідуць на сустрэчу ЕС і марудзяць з перамовамі.
«Беларускія ўлады падобна забыліся, што яны не павінны дзейнічаць на шкоду народу. Урады Украіны і Расіі, напрыклад, ужо даўно дамовіліся з ЕС і іх грамадзяне лёгка і танна атрымліваюць візы. Беларускі ўрад адмаўляецца нават абмяркоўваць гэтае пытанне з ЕС. Таму я палічыў патрэбным нагадаць беларускім уладам пра іх абавязкі абараняць інтарэсы свайго народа і ініцыяваў гэтую петыцыю. Спадзяюся, што петыцыя зможа выправіць сітуацыю», - заяўляе аўтар петыцыі Аляксандр Велітчанка.
Свой подпіс пад петыцыяй да ўрада Беларусі з патрабаваннем пачаць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС можна паставіць па адрасе ў інтэрнэце: http://www.change.org/bezvizy

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства