viasna on patreon

Гомельскаму апазіцыянеру Кастусю Жукоўскаму пагражаюць суткамі за бел-чырвона-белы сцяг (фота)

2013 2013-01-23T19:29:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гонар 150-годдзя пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі вывесіў над сваёй прыватнай хатай у цэнтры Гомеля бел-чырвона-белы сцяг. А ўжо назаўтра, 23 студзеня, актывісту патэлефанаваў невядомы:

«Мужчына не прадставіўся, назваўся «дабразычліўцам», і сказаў: «Кастусь, калі не здымеш сцяг, атрымаеш 15 сутак». Я патрабаваў, каб ён прадставіўся, але той кідаў слухаўку. Мяркуючы па нумары, тэлефанаваў невядомы з тэлефона-аўтамата».

Цікава, што прыкладна за гадзіну да тэлефанавання невядомага апазіцыянер зняў сцяг, каб той не трапаўся. Але цяпер актывіст намераны зноў яго вывесіць:

«Каб не думалі, што я баюся нейкіх «дабразычліўцаў»! І суткі хай даюць. Я ўпэўнены, што тэлефанавалі менавіта міліцыянты. Вось улада і паказала ў гэтае народнае свята, каму яна служыць. Нават пры Саюзе паўстанне Каліноўскага афіцыйна ўхвалялі, а пры цяпершняй уладзе – ніводнага афіцыйнага мерапрыемства ў гэты юбілей».

Актывіст рыхтуе скаргу ў пракуратуру з патрабаваннем знайсці ананімнага «дабразычліўца».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства