viasna on patreon

Бабруйск: Распранальні на Вадохрышча – толькі для міліцыі

2013 2013-01-21T15:26:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vadohryshca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтым годзе ў Бабруйску купель для апускання ў Бярэзіну на Вадохрышча была арганізаваная не самым лепшым чынам. Не было сходняў, насціла з саломы, распранальні. Іардань была размешчана ля лодачнай станцыі, гэта дазволіла пераапрануцца ў службовых памяшканнях... толькі міліцыянтам.

- Я чуў, як некаторыя жанчыны прасіліся ў супрацоўнікаў лодачнай станцыі, каб іх пусцілі перапрануцца. Але ім адмовілі. Калі з будынка пачалі выходзіць мужчыны ў “купальных касцюмах”, людзі пачалі пытаць, хто гэта, і чаму ім дазволілі пераапрануцца ў камфортных умовах. Аказалася, гэта былі супрацоўнікі міліцыі, якія пажадалі ў гэты дзень акунуцца ў раку, - кажа бабруйчанін Аляксей.

У мінулым годзе на гэтым жа месцы была ўстаноўлена агульная распранальня, з абагрэвам. Чаму зараз нехта палічыў, што камфортных умоваў дастойныя толькі супрацоўнікі міліцыі, бабруйчане не могуць зразумець. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства